На ключавыя пасады працягваюць прызначаць сілавікоў
69- 22.06.2012, 11:12
Новым намеснікам міністра адукацыі стаў чалавек, які ніколі не працаваў у школе.
Сяргей Руды нарадзіўся 19 мая 1962 года ў Заслаўі. Скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя М.В.Фрунзэ, Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М.І.Калініна, паведамляе сайт Міністэрства адукацыі.
Праходзіў службу на пасадах камандзіра батарэі, аўтамабільнай брыгады, начальніка дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных Сіл», намесніка начальніка тылу Узброеных Сіл па будаўніцтве і раскватараванні войскаў Міністэрства абароны.
Складаўся ў рэзерве кіруючых кадраў.
Мае дзяржаўныя ўзнагароды, медалі «За бездакорную службу» І і ІІ ступені.
У Мінадукацыі ён будзе адказваць за матэрыяльна-тэхнічную базу, але факт застаецца фактам: праблемамі устаноў адукацыі будзе займацца вайсковец, піша «Наша Нiва». Пры гэтым яшчэ не было выпадку, каб на ключавую пасаду ў Міністэрства абароны або ўнутраных спраў прызначылі грамадзянскага, напрыклад, чалавека са сферы адукацыі. Хоць у самых развітых краінах менавіта такое і практыкуецца.