9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іэн Кэлі: Палітыка Беларусі пагражае бяспецы ЗША

42
Іэн Кэлі: Палітыка Беларусі пагражае бяспецы ЗША

ЗША патрабуюць вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.

Пра гэта паведамляецца ў дакладзе амбасадара ЗША ў Сталай радзе АБСЕ Іэна Кэлі (пераклад charter97.org).

Прыводзім тэкст заявы цалкам:

16 чэрвеня мы адзначаем першую гадавіну прэзентацыі даклада пра працу маскоўскага механізма АБСЕ на паседжэнні Сталай рады. Гэты даклад разам са справаздачай назіральнай місіі АБСЕ па выбарах і заявай БДІПЧ па маніторынгу судовых працэсаў змяшчае кароткія рэкамендацыі, якія, ў выпадку іх выканання, могуць абмежаваць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэтага не адбылося.

У 2011 і 2012 гадах сітуацыя з правамі чалавека ўсё больш пагаршаецца, у прыватнасці, гэта датычыцца абмежавання правоў на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама права на справядлівае судовае разбіральніцтва. У краіне працягваюцца катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі, злачынцы застаюцца беспакаранымі, судовыя працэсы праходзяць з парушэннямі, аказваецца ўплыў на адвакатаў. Адсутнасць незалежнай судовай сістэмы пагаршае сітуацыю з правамі чалавека і перашкаджае прагрэсу.

У выніку 14 чэрвеня прэзідэнт Абама падоўжыў санкцыі ў дачыненні беларускіх улад. Прэзідэнт прыняў гэта рашэнне з-за існавання надзвычайных пагроз нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў. Гэта пагроза створана дзяннямі і палітыкай вызначанных сябраў урада Беларусі па падрыве дэмакратычных працэсаў, парушэнню правоў чалавека, удзелу ў карупцыі, злоўжыванню палітычнай уладай.

Мы паўтараем наш заклік вызваліць неадкладна і безумоўна ўсіх палітычных зняволеных, у тым ліку Алеся Бяляцкага, забяспечыць поўнае аднаўленне іхніх палітычных і грамадзянскіх правоў, спыніць працяглы пераслед палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадства, праваабаронцаў, незалежных журналістаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках