19 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэт-кафэ ўвядуць відэаназіранне

43
У інтэрнэт-кафэ ўвядуць відэаназіранне

Мінсувязі прапануе замяніць «Інтэрнэт па пашпартах» на відэаназіранне.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапанавала адмовіцца ад абавязковай ідэнтыфікацыі «па пашпартах» карыстальнікаў Інтэрнэту ў клубах, кафэ і іншых установах. Праект пастановы Саўміна, апублікаваны сёння дзеля грамадскага абмеркавання, прапануе ў якасці альтэрнатывы пасведчанняў асобы відэафіксацыю наведвальнікаў або раздачу пароляў па SMS, піша TUT.BY.

Зараз паводле ўказа № 60 (ч. 2 п. 6) уладальнікі пунктаў калектыўнага карыстання (ПКП) і іншых устаноў абавязаныя ідэнтыфікаваць карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг і захоўваць звесткі аб аказаных паслугах.

Згодна з пастановай Савета міністраў, для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў ім трэба прад'яўляць дакументы, якія сведчаць асобу. У праекце дакумента прадугледжаныя альтэрнатыўныя спосабы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, і дакументы прад'яўляць не давядзецца: з дапамогай фота- і відэафіксацыі (камеры і так усталяаныя ў большасці клубаў і ПКП), а таксама праз SMS (перадача абаненту пароля для доступу).

Кожная ўстанова зможа самастойна выбіраць зручны спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў і пазбавіць іх ад нязручнасцяў, звязаных з рэгістрацыяй дакументаў, якія сведчаць асобу.

Праект пастановы размешчаны на сайце Мінсувязі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках