У Менску ўручаць прэміі лепшым перакладчыкам
- 25.06.2012, 13:30
Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» за 2011 год пройдзе 27 чэрвеня ў кнігарні «Логвінаў».
Акрамя ўзнагароджання лепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову, якое адбудзецца ўжо ў трэці раз, аматары літаратуры пачуюць добрую замежную прозу, паэзію і драму ў выкананні саміх перакладчыкаў.
У мерапрыемстве прымуць удзел намінанты: Сяргей Балахонаў, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Марыя Мартысевіч, Ігар Скрыпка, Марына Шода, Анка Упала, сябры журы: Марына Казлоўская, Барыс Пятровіч, Аляксандр Фядута і Андрэй Хадановіч.
З дапамогай відэа-запісу звернуцца да наведвальнікаў мерапрыемствы Зміцер Плакс і Сяргей Шупа, таксама намінаваныя на прэмію.
Вядучы - Андрэй Хадановіч. Пачатак у 18.30.
Адрас кнігарні «Логвінаў»: пр-т. Незалежнасці, 37а.
