«Палата» ўзялася і за мясцовыя сходы
26- 27.06.2012, 13:45
Правесці мясцовы ці рэспубліканскі сход грамадзянаў на адкрытым паветры ў Беларусі хутка будзе немагчыма.
У новай рэдакцыі закона «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», які сёння ў першым чытанні прынялі «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў», абумоўлена, што такія мерапрыемствы могуць праводзіцца толькі ў памяшканнях, паведамляе «Радыё Свабода».
У новым законапраекце ёсць і іншыя нормы, якія робяць правядзенне сходаў больш складаным. Напрыклад, забаронена непасрэднага або ўскоснага ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мясцовых сходаў замежных і міжнародных арганізацый, замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства, а таксама фінансаванне і матэрыяльная дапамога з іхняга боку пры правядзенні мясцовых сходаў.
У новым законе таксама забараняецца «карыстацца сцягамі і вымпеламі, не зарэгістраванымі ў афіцыйным парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, зчмест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам удзельнікаў рэспубліканскага або мясцовага сходу».
Таксама артыкул 15 новага законапраекта прадугледжвае шэраг умоў для склікання мясцовых сходаў.