9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «памецілі» рэстараны алігархаў (Фота)

27

Актывісты групы «ART-партызан» адзначылі тыя рэстараны Менска, якія належаць «кашалькам» рэжыму Лукашэнкі.

Як вядома, рэстаранны бізнес у сталіцы стаў адным з самых карумпаваных. Рэстаранная канкурэнцыя практычна адсутнічае, бо без сувязяў і дамоўленасцяў з чыноўнікамі адкрыць новую ўстанову практычна немагчыма, паведамляе ffight.org.

Актывісты выкарыстоўвалі плакаты, якія вырабіла чэшскае крэатыўнае агенцтва Euro RSCG да гадавіны заснавання міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Нагадаем, што сярод «кашалькоў» рэжыму знаходзяцца алігархі, якія маюць і рэстаранны бізнес - гэта Юрый Чыж («Ракаўскі бровар», «Салодкі фальварак», «Залаты грабеньчык», «У Францыска», клуб-рэстаран «Овертайм»), Анатоль Тэрнаўскі («Bella Rosa», «Limoncello»), Павел Тапузідзіс («Robinson Club»).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках