9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «Зялёныя» пішуць Чавесу

8
Беларускія «Зялёныя» пішуць Чавесу

Беларуская  партыя «Зялёныя» (БПЗ) звярнулася з адкрытым лістом да венесуэльскага дыктатара Уга Чавеса з просьбай пераканаць Лукашэнку адмовіцца ад праэкта будавання АЭС.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні БПЗ Зміцер Кучук.

Паводле яго словаў, нягледзячы на тое, што гэта адкрыты ліст і можа распаўсюджвацца ў прэсе, актывісты партыі маюць намер перадаць тэкст у амбасаду Венесуэлы ў Менску, каб яго пераправілі непасрэдна адрасату.

У лісце гаворыцца, што БПЗ «з вялікім задавальненнем назірае за развіццём сяброўскіх кантактаў Беларусі з Венесуэлай, якія па словах Аляксандра Лукашэнкі, за апошні час нават выйшлі на ўзровень агульнай ідэалогіі».

У сувязі з гэтым беларускія зялёныя спадзяюцца, што адзінства поглядаў Менска і Каракаса шырыцца і на падыходы да праблемы атамнай энергетыкі. «Як вядома, пасля падзей на АЭС у Фукусіме Чавес у аднабаковым парадку разарваў кантракт з карпарацыяй «Расатам», якая абавязалася пабудаваць у Венесуэле атамную станцыю» – паведамляецца ў лісце.

«На дадзены момант я загадаў замарозіць планы па развіцці праграмы мірнага атама, - заявіў 16 сакавіка Чавес на сустрэчы з кітайскімі інвестарамі. – У мяне няма ніяка сумневу ў тым, што гэта (падзеі ў Японіі) можа паўплываць на планы развіцця атамнай энергетыкі ў свеце».

«Спадар Уга Чавес, калі ласка, растлумачце свайму госцю матывы вашага рашэння, раскажыце яму пра трагедыю на Фукусіме, пра бесперспектыўнасць ядзернай прамысловасці ў ХХІ стагоддзі. Улічваючы ступень павагі да вас з боку спадара Лукашэнкі, няма сумневаў, што ён прыслухаецца да вашых аргументаў. З улікам відавочнага непрымання вялікім сегментам беларускага грамадства праэкта БелАЭС, ваш учынак і будзе сапраўды спрыяць умацаванню бртэрскіх сувязяў паміж нашымі народамі», - гаворыцца ў лісце БПЗ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках