9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусізацыя» ў Беларусі пад забаронай

15

Начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі заявіў, што ў раённыя аддзелы культуры накіроўваліся лісты папераджальнага характару аб недапушчэнні прымусовай беларусізацыі.

Пры гэтым факты і пацверджання з нагоды такога «прымусу» чыноўнік чамусьці не прыводзіць, паведамляе ПЦ «Вясна».

У адказе на зварот па пытанні, чаму начальнікам аддзелаў культуры райвыканкама дасылаліся такія лісты, Аляксандр Вярсоцкі спасылаецца на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

«З ліста, накіраванага ў аддзелы культуры не вынікае, што палітыка беларусізацыі з'яўляецца недапушчальнай. Калі ўважліва чытаць, становіцца зразумела, што недапушчальнай з'яўляецца палітыка прымусовай беларусізацыі. Перакананы, што гэта розныя рэчы, - адзначаецца ў адказе за подпісам начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вярсоцкага А.Л. - Лічу, што палітыка прымусовай беларусізацыі, як і прымусовай русіфікацыі, прымусовага распаўсюджвання польскай ці іншай мовы з'яўляецца недапушчальнай. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць дадзенае Канстытуцыяй права свабоды выбару мовы для карыстання, як падчас выканання сваіх службовых абавязкаў, так і ў асабістым жыцці».

Вярсоцкі таксама адзначае, што асабіста дзеля яго беларуская мова з'яўляецца роднай і дадае: «І як чыноўнік, і як чалавек карыстаюся беларускай мовай як пры выкананні службовых абавязкаў, так і ў паўсядзённым жыцці».

Цікава, што 8-га лютым 2012 года міністр культуры Павел Латушка заявіў на паседжанні калегіі Мінкультуры ў Менску, што «план па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца ў поўнай меры». «Яшчэ два гады таму, прэм'ер-міністр і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта зацвердзілі план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства, - нагадаў Латушка. - Гэты ж падыход закладзены ў праграме ўрада на 2011-2015 гады. Разам з тым адзначу, што мерапрыемствы плана не выконваюцца ў поўнай меры усімі дзяржаўнымі арганізацыямі, асабліва на мясцовых узроўнях». Аднак, на думку начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, «рэалізацыі згаданага плана па папулярызацыі беларускай мовы не мае нічога агульнага з прымусовай беларусізацыяй». Аляксандр Вярсоцкі ў сваім адказе так і не патлумачыў, што ён разумее пад паняццем «прымусовай беларусізацыі» і не прывёў ніводнага факту, які сведчыць аб гэтай з'яве ў Гродзенскай вобласці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках