10 чэрвеня 2026, Серада, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы папрасілі ў прэзідэнта Польшчы... малака

30
Беларусы папрасілі ў прэзідэнта Польшчы... малака

Жыхары Магілёва папрасілі прэзідэнта Польшчы аказаць беларусам гуманітарную дапамогу ў выглядзе паставак малочных прадуктаў без біядабавак і прэміксаў.

Такую просьбу з 39 подпісамі магілёўцы перадалі 28 чэрвеня польскаму амбасадару ў Беларусі, піша БелаПАН.

«Просім вас, браты-славяне, аказаць гуманітарную дапамогу натуральнымі малакапрадуктамі нізкай тлустасці (малако, кефір, тварог) без выкарыстання ў іх біядабавак і прэміксаў, г.зн. кальцыя, вітаміна С, лактозы, бо малаказаводы Беларусі не пастаўляюць натуральныя малочныя прадукты нізкай тлустасці ў гандаль, а толькі з дабаўкамі і ў дарагой упакоўцы, ад якіх у спажыўцоў нараканні на неўспрыманне да іх з-за фізіялагічнага, псіхалагічнага і матэрыяльнага фактара», - гаворыцца ў лісце да кіраўніка польскай дзяржавы.

Падпісанты спадзяюцца, што прэзідэнт Польшчы працягне «братэрскую руку дапамогі ў такі крытычны для беларусаў перыяд».

Па словах ініцыятара звароту да прэзідэнта Польшчы Аляксея Паўлоўскага, ягоныя неаднаразовыя лісты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі аб неабходнасці пастаўкі ў магілёўскія крамы танных малочных прадуктаў без дабавак выніку не далі.

Прымаючы ліст на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці ў Магілёве, Лешак Шарэпка адзначыў, што ў Еўропе самая галоўная каштоўнасць - гэта адказнасць за сябе. «У нас таксама шмат бедных, незабяспечаных, таксама не маюць ежы. Вы занадта шмат спадзяецеся на дзяржаву - сваё альбо чужое, але вы павінныя больш спадзявацца перш за ўсё на сябе», - заявіў ён.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках