У Менску правялі «крэатыўную» акцыю «Мусорок» (Фота)
42- 29.06.2012, 15:54
На знак салідарнасці з Паўлам Вінаградавым і Аляксандрам Арцыбашавым, якія адбываюць арышт, а таксама аўтарам флэш-мобу «Мусорок» Іванам Амельчанкам, іхнія таварышы заклікалі беларусаў «ударыць крэатывам па рэжыме».
- Мы заклікаем усіх неабыякавых, вясёлых і знаходлівых беларусаў крэатывіць крэатыўныя крэатывы, і тым самым забіваць у сабе бескарыснае засмучанне і тупую апатыю. Толькі гумарам можна забіць у сабе страх перад дзяржаўнай рэпрэсіўнай машынай, - сказаў адзін з моладзевых актывістаў.



