9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Менска перакрыюць

18
Цэнтр Менска перакрыюць

1 ліпеня ў цэнтры Менска на некалькі гадзін будзе закрыты рух у сувязі з лёгкаатлетычным забегам.

У Менску пройдзе лёгкаатлетычны забег па маршруце: Кастрычніцкая плошча, праспект Незалежнасці да вуліцы Свярдлова і далей ад Свярдлова па Незалежнасці да вуліцы Леніна, па вуліцы Леніна да Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, 4. Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

Як паведамляе БелаПАН, у сувязі з гэтым з 9.45 будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў у абодвух напрамках па Незалежнасці (ад Купалы да Свярдлова ўключна) і па Леніна, плошчы Свабоды, Пераможцаў (ад Незалежнасці да вуліцы Мельнікайтэ) да заканчэння мерапрыемства.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках