9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2013 годзе Беларусь павінная выплаціць крэдыторам $19,5 мільярда

112
У 2013 годзе Беларусь павінная выплаціць крэдыторам $19,5 мільярда

Сума для краіны астранамічная.

У Беларусі пакрыццё міжнароднымі рэзервамі (ЗВР Нацбанка РБ) выплат па знешнім доўгу (правіла Гвідоці), якія павінныя адбыцца на працягу года, на 1 красавіка 2012 года склала 41,5%, сведчаць дадзеныя плацежнага балансу краіны, перадае АФН.

Паводле правіла Гвідоці міжнародныя рэзервовыя актывы павінныя пакрываць выплаты па валавым знешнім доўгу ў наступныя 12 месяцаў.

Нагадаем, міжнародныя рэзервы на 1 красавіка склалі 8,085 млрд. даляраў. Такім чынам, Беларусі трэба будзе на працягу года - з 1 красавіка 2012 года па 1 красавіка 2013 года - выплаціць знешнім крэдыторам 19,482 млрд. даляраў. Частка гэтага доўгу была пагашаная ў 2-м квартале 2012 года (статдадзеныя будуць апублікаваныя пазней).

Як паведамлялася, па выніках першага квартала 2012 года на абслугоўванне валавога знешняга доўгу Беларусі, які на 1 красавіка склаў 33,7 млрд. даляраў, было выдаткавана 2,1 млрд. даляраў, з іх 1,8 млрд. - на пагашэнне асноўнага доўгу, 0,3 млрд. даляраў - на выплату адсоткаў.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках