9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ хоча з вамі ў адпачынак

92
КДБ хоча з вамі ў адпачынак

Беларускі КДБ прыдумляе новыя дзіўныя ініцыятывы, дэманструючы актыўнасць.

Як стала вядома «Беларускаму партызану», Камітэт дзяржаўнай бяспекі абавязаў спецыяльныя аддзелы і аддзелы кадраў усіх дзяржаўных устаноў, міністэрстваў і органаў улады адсочваць паездкі на адпачынак за мяжу ўсіх кіраўнікоў сярэдняга і вышэйшага звяна.

Цяпер тыя, хто збіраецца на адпачынак у Турцыю, Егіпет або нават ва Украіну, павінныя напісаць заяву на імя свайго начальніка з просьбай дазволіць ім выезд за мяжу. Тыя ж, хто ўжо з'ездзіў на адпачынак, піша другую заяву, у якой паведамляе, што ніхто яго не вербаваў, што сам адпускнікі на раскрыў нікому сакрэтныя звесткі пра Беларусь і не ганьбіў родную краіну.

Кантроль за напісаннем гэтых заяў вядзецца непасрэдна супрацоўнікамі КДБ, якія прымацаваныя да тых ці іншых устаноў

Нешта падобнае рабіў некалі савецкі КДБ. Праўда, гэта не выратавала Савецкі Саюз ад распаду. Масавы прыход у беларускі КДБ памежнікаў моцна адбіўся на агульным прафесійным узроўні гэтай арганізацыі.

Нядаўна мы пісалі пра тое, што ўвесну былі адмененыя адпачынкі для супрацоўнікаў МУС, КДБ і іншых спецслужб. За мяжу на адпачынак яны могуць выязджаць толькі па спецыяльным распараджэнні. Зараз дадатковыя праблемы ствараюць для супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, школ, райвыканкамаў, міністэрстваў і ведамстваў.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках