Захоп закладнікаў у Сянно
92- 5.06.2012, 11:39
Патрабуючы сустрэчы з чыноўнікамі вышэйшага ўзроўню, вясковец захапіў сям'ю і забіў дзяўчыну.
Як паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, напярэдадні ўвечары пенсіянер 1950 года нараджэння, які пражывае ў вёсцы Рулеўшчына (Cенненскі раён), уварваўся ў дом свайго 58-гадовага знаёмага з суседняй вёскі Старая Беліца і стаў пагражаць вяскоўцу і дзвюм ягоным дочкам нажом. Утрымліваючы ў доме прысутных, мужчына, які знаходзіўся ў неадэкватным стане, вылучаў патрабаванні аб сустрэчы з рознымі кіраўнікамі вышэйшага ўзроўню дзяржаўнага кіравання.
З дому змагла выбегчы 17-гадовая дачка гаспадара, якая і выклікала супрацоўнікаў міліцыі. У 1.30 ночы, скарыстаўшыся аслабленай увагай зламысніка, змог уцячы і бацька сямейства. У доме заставалася толькі ягоная старэйшая дачка 1991 года нараджэння.
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў і мясцовых органаў улады, якія прыбылі на месца здарэння, было прынятае рашэнне аб штурме дома. У выніку зламыснік быў затрыманы. У доме выяўлены труп старэйшай дачкі гаспадара кватэры з колата-рэзанай ранай.
У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства). Матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца.