У Брэсцкім універсітэце шукаюць незалежны прафсаюз
1
14:17, — Палітыка
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце шукаюць сябраў Свабоднага прафсаюза беларускага.
Пра гэта паведаміў кіраўнік СПБ па Брэсцкай вобласці Валянцін Лазарэнкаў, перадае «Радыё Свабода».
Ён сказаў, што атрымаў з Ленінскага райвыканкама ліст з патрабаваннем даць пайменны спіс сябраў універсітэцкай ячэйкі СПБ. Спасылаючыся на рэктара універсітэта Мечыслава Часноўскага, чыноўнікі райвыканкама сцвярджаюць, што ў навучальнай установе няма прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза.
Раней, кажа Валянцін Лазарэнкаў, ячэйка СПБ у Брэсцкім універсітэце складала больш за сто сябраў. Аднак, кажа прафсаюзны лідар, пасля пераследу большасць сябраў СПБ перайшлі ў афіцыйны прафсаюз. Лазарэнкаў кажа, што «людзі проста баяцца страціць працу».
Ліст з патрабаваннем падаць спіс сябраў - гэта чарговая спроба знішчыць прафсаюзную ячэйку ва універсітэце, лічыць Валянцін Лазарэнкаў.
Навіны
па тэме
- МКП: Сітуацыя з беларускімі прафсаюзамі - сярод горшых у свеце
- Козік зманіў
- Незалежнаму прафсаюзу на «Граніце» зноў адмовілі ў памяшканні
Экспарт
Новости партнеров




