20 траўня 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПА АБСЕ абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

7
ПА АБСЕ абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, Расеі і Украіне будзе абмяркоўвацца на 21-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе 5-9 ліпеня ў Манака.

Як паведамляе прэс-служба ПА АБСЕ, чакаецца, што ў сесіі «АБСЕ: зменлівы рэгіён» прымуць удзел прадстаўнікі больш чым 50 дзяржаў, піша БелаПАН.

Удзельнікі абмяркуюць і правядуць галасаванне больш чым па 30 рэзалюцыях.

Галоўнымі тэмамі абмеркавання на сесіі стануць пытанні аднаўлення эканомікі, ядзерная праграма Ірана, дэмакратыя ў арабскіх краінах, ваеннае супрацоўніцтва.

У межах сесіі таксама будзе праведзены Міжземнаморскі форум, у якім прымуць удзел дэлегацыі з краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Падобнае мерапрыемства пройдзе ўпершыню пасля правядзення дэмакратычных выбараў у Тунісе і Егіпце, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Сесія завершыцца 9 ліпеня выбарамі службовых асоб Асамблеі і прыняццем Манакскай дэкларацыі, якая дапаможа сфарміраваць арыенціры як дзеля ўсёй прасторы АБСЕ, так і на нацыянальным узроўні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках