Улады «аджалеюць» маладым беларусам па 1 еўра
3- 7.06.2012, 10:27
Куды пойдуць бюджэтныя сродкі, прадугледжаныя на моладзевую палітыку? Колькі дастанецца самой моладзі, а колькі - моладзевым арганізацыям і якім?
1 еўра кожнаму маладому беларусу
Дзяржаўны бюджэт - асноўная крыніца фінансавання моладзевай палітыкі ў Беларусі. Ягоны аб'ём ў 2012 годзе складзе каля 24,3 млрд. рублёў.
На пачатак 2011 года ў Беларусі пражывала 2.345.026 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года.
У пераліку на аднаго маладога чалавека, у 2012 годзе дзяржаўны бюджэт Беларусі прадугледжвае 10.356 рублёў, падлічыла «Альтэрнатыўная моладзевая платформа». З іх 10.129 рублёў накіраваныя выключна на патрэбы БРСМ.
БРСМ - манапаліст у моладзевай палітыцы Беларусі
У 2012 годзе дадзеная арганізацыя атрымае з дзяржбюджэту каля 23,8 млрд рублёў на сваю дзейнасць. У адсотках гэта складае больш за 98% усіх сродкаў, што накіроўваюцца на моладзевую палітыку ў краіне.
Акрамя сродкаў, якія наўпрост накіроўваюцца саюзу моладзі з дзяржбюджэту, кожны год Міністэрства адукацыі Беларусі праводзіць сярод моладзевых арганізацый конкурс праектаў. Пераможцы атрымліваюць фінансаванне на сваю дзейнасць. Агульны бюджэт конкурсу 533 млн. рублёў.
Аднак па выніках дадзенага конкурсу дамінантнай ролю зноў займае БРСМ. Каля 38% ад агульнага аб'ёму сродкаў па конкурсе (каля 202 млн. беларускіх рублёў) будзе накіравана дадзенай арганізацыяй (аднаасобна або сумесна з іншымі арганізацыямі).