9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднаго з лідараў Саюза палякаў аштрафавалі на Br5 мільёнаў

5
Аднаго з лідараў Саюза палякаў аштрафавалі на Br5 мільёнаў

Рэнаце Дзем'янчук, віцэ-старшыні Саюза палякаў, прысудзілі штраф у 5 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі супраць увядзення расейскамоўных класаў у польскай школе.

Паводле Дзем'янчук, суддзя Ксенія Стасюкевіч, выносячы прысуд, улічыла паказанні толькі сведак-міліцыянтаў, якія блытана сцвярджалі, што яна прымала актыўны ўдзел у акцыі, крычала і махала рукамі. Ейныя паказанні да ўвагі не прынялі, перадае «Радыё Свабода».

Рэната Дзем'янчук - ужо 9-я соба, асуджаная за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, арганізаванай непрызнаным уладамі Саюзам палякаў. Таксама 7 чэрвеня на чатыры з паловай мільёны рублёў аштрафаваны грамадскі актывіст Эдуард Дмухоўскі за ўдзел у пікеце.

Пікет супраць ўвядзення ў школе № 36 з польскай мовай навучання расейскамоўных класаў адбыўся ў Гродне ў 1 чэрвеня. На акцыі былі затрыманыя каля 20 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках