Сямашка: Беларусь можа адмовіцца ад венесуэльскай нафты
45- 7.06.2012, 16:03
Беларусі няма эканамічнай рацыі імпартаваць нафту з Венесуэлы.
Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў некаторых СМІ, аб прыпыненні паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь.
«У сённяшняй сітуацыі няма эканамічнай рацыі гэтую нафту імпартаваць», - сказаў ён.
Разам з тым, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынятае. «Апошняе слова за Лукашэнкам», - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.
Беларусь пачала імпартаваць венесуэльскую нафту ў 2010 годзе, перадае БелТА.