У Гродне згарэлі 4 аўтобусы (Фота)
12- 8.06.2012, 9:56
Следчыя высвятляюць прычыны пажару ў адным з аўтапаркаў Гродна, дзе згарэлі 4 аўтобусы «МАЗ».
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
«Мінулай ноччу ў аўтапарку ў Гродне адбылося ўзгаранне аўтобусаў. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў, полымем былі ахопленыя 4 аўтобусы «МАЗ» 2010 года выпуску», - паведамілі ва ўпраўленні.
«Гарэнне аўтобусаў было ліквідаванае за 19 хвілін, пажар тушылі 6 брыгад ратавальнікаў. Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканне праводкі ў адным з аўтобусаў», - паведамілі суразмоўцы агенцтва.
«Следчыя высвятляюць прычыны пажару», - адзначылі ў абласным упраўленні МНС.


