10 чэрвеня 2026, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прапаноўваюць павысіць плату за дзіцячыя садкі

59
Улады прапаноўваюць павысіць плату за дзіцячыя садкі

Ва ўрадзе ідзе абмеркаванне пытання павышэння платы за дзіцячыя сады.

Пра гэта сёння паведаміў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч падчас прамой лініі, арганізаванай «Народнай газетай».

«Пытанне павелічэння платы за дзіцячыя сады ўжо падымаецца ва ўрадзе. Пакуль кампенсуецца платай толькі 40%, астатняе - бюджэт», - цытуе міністра «Народная газета» ў сваім Twitter.

«З паборамі ў дзіцячых садках трэба заканчваць! Калі няма магчымасцяў з бюджэту, можна павялічыць аплату. Пакуль яна толькі харчаванне кампенсуе», - дадаў Сяргей Маскевіч.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках