10 чэрвеня 2026, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка зноў «прагнулася» перад дыктатарам

95
Азаранка зноў «прагнулася» перад дыктатарам

Вікторыя Азаранка падарыла Лукашэнку сваю тэнісную ракетку.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», гэта адбылося ў ходзе ўрачыстай цэрымоніі провадаў беларускіх спартсменаў на летнія Алімпійскія гульні ў Лондан.

В.Азаранка падарыла Лукашэнку сваю ракетку пасля таго, як ён уручыў ёй ордэн Айчыны III ступені.

Як адзначыў кіраўнік, В.Азаранка дорыць яму сваю ракетку ўжо ў трэці раз. А.Лукашэнка растлумачыў, што першая ракетка, падораная тэнісісткай, была аддадзена ім кіраўніку Таджыкістана Рахмону. Другая ракетка была перададзена Музею беларускай сучаснай дзяржаўнасці.

Лукашэнка пажадаў В.Азаранка спартыўных перамог і даўжэй заставацца першай у рэйтынгу сусветнага тэніса.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках