Дзеці - танная рабсіла
29- 10.07.2012, 15:14
Арыгінальны спосаб выправіць дэфіцыт будаўнічых кадраў у горадзе прыдумалі чыноўнікі Рагачоўскага райвыканкама.
Яны заклікаюць непаўналетніх хлопцаў ісці заліваць падмуркі на будоўлях, паведамляе сайт vrogacheve.ru.
«Калі вы моцны, самастойны і працавіты малады чалавек, якому па плячы сур'ёзная мужчынская праца, звязаная з заліваннем падмурка, і які не супраць зарабіць лішнюю капейку, прыходзь 13 ліпеня а 12 гадзіне ў вялікую залу райвыканкама (1 паверх), дзе адбудзецца арганізацыйны сход », - гаворыцца ў звароце выканкама.
Цікава тое, што якую капейку яны збіраюцца плаціць дзецям, не тлумачаць. Аднак не цяжка здагадацца, што дзяцей будуць выкарыстоўваць на будоўлях, за зарплату менш пражытачнага мінімуму (1 млн. рублёў).
Таксама варта адзначыць, што згодна з нашым заканадаўствам плаціць менш за 1 млн. рублёў нельга, за выключэннем непаўналетніх. За дзіцячую працу можна заплаціць і 0,5 ПМ - гэта 500 тысяч рублёў.