Провады беларускай дэлегацыі на Алімпійскія гульні ў Лондан (Фота)
67- 10.07.2012, 16:39
Характэрна, што касцюмы спартсменаў выкананы ў нацыянальных белых і чырвоных колерах.
Раніцай нашы спартсмены сабраліся ў Мінспорту, дзе адбыўся невялікі сход з удзелам міністра Алега Качана і першага віцэ-прэзідэнта НАК Ігара Заічкова, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Усе атлеты прыйшлі ў парадных бэжавых касцюмах. Хтосьці быў пры поўным парадзе, надзеўшы нават капялюш, а хтосьці палічыў за лепшае чыста летні варыянт, адмовіўшыся ад гальштука. Алімпійцаў апранулі ва ўсе беларускае.
Кожны атлет і трэнер атрымаў: туфлі (2 пары), касцюм (у мужчын - штаны, у жанчын - спадніца), кашулі (у мужчын - дзве, у жанчын - адна), гальштукі (хустка), шкарпэткі (калготкі), рэмень, капялюш, сумачку (для жанчын) і чамадан.
Менавіта ў такой форме наша дэлегацыя пройдзе 27 ліпеня на парадзе адкрыцця Гульняў.








