Суаўтара праекта «Апантаныя» не пусцілі ў Беларусь (Відэа)
2
13:22, — Палітыка
Суаўтар дакументальнага серыяла «Апантаныя» («Одержимые») полька Магда Пытлякоўская не атрымала беларускай візы.
Прычыну патлумачылі проста: «Яна сама ўсё ведае», паведаміў у «Фэйсбуку» журналіст «Белсата» Зміцер Гурневіч.
Як ужо паведамляў charter97.org, сутнасць праекта «Апантаныя», які ажыццяўляе ініцыятыва «Вольная Беларусь» - папулярызацыя грамадзянскай актыўнасці ў Беларусі.
Нягледзячы на мноства праблем, сярод беларусаў існуюць грамадска актыўныя людзі, і астатнія павінны браць з іх прыклад. Такім людзям прысвечаны цыкл фільмаў пад агульнай назвай «Апантаныя».
Экспарт
Новости партнеров




