10 чэрвеня 2026, Серада, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Маслоўскі: Беларускія праваабаронцы, як санітары падчас вайны

3
Ігар Маслоўскі: Беларускія праваабаронцы, як санітары падчас вайны

Акцыя пад лозунгам «Свабоду палітвязням!» запланавана на 4 жніўня ў Брэсце.

Пікет прымеркаваны да гадавіны арышту лідэра праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Ініцыятыва правядзення гэтага мерапрыемства належыць мясцовым праваабаронцам і лідэрам брэсцкіх ячэек апазіцыйных партый. Як паведаміў charter97.org прадстаўнік РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі, такім чынам арганізатары пікету маюць намер у чарговы раз прыцягнуць увагу грамадскасці да наяўнасці ў Беларусі палітвязняў наогул і праваабаронцаў, якія пераследуюцца за сваю дзейнасць, у прыватнасці. «Праваабаронцы пры такіх палітычных сістэмах, як у сучаснай Беларусі, нібы выконваюць ролю санітараў падчас вайны. І за гэта таксама падвяргаюцца пераследам, - адзначыў Ігар Маслоўскі. - Таму, падаючы заяўку на пікет, лічу належным праявіць салідарнасць з Алесем Бяляцкім не толькі ад імя нашай праваабарончай арганізацыі, але і сваю асабістую».

Правесці акцыю плануецца ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў: у рашэнні гарвыканкама гэтая тэрыторыя фігуруе ў спісе месцаў, дзе дазволена праводзіць падобнага роду масавыя мерапрыемствы. Зрэшты, упэўненасці ў тым, што мясцовыя ўлады дадуць «дабро» на тое, каб пікет адбыўся, няшмат. Як нагадаў Ігар Маслоўскі, пасля ўступлення амаль год таму рашэння гарвыканкама № 1210 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце» практычна ўсе заяўленыя грамадзянамі, грамадскімі арганізацыямі ці структурамі палітычных партый акцыі ў абласным цэнтры былі забаронены. «Улады фактычна наклалі табу на правядзенне ўсіх падобных мерапрыемстваў, абавязаўшы іх арганізатараў з ліку прадстаўнікоў дэмакратычных сіл заключаць і аплочваць дамовы на прадастаўленне «паслуг»праваахоўнымі органамі, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі», - адзначыў праваабаронца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках