10 чэрвеня 2026, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчане стаялі ў чэргах за квіткамі да поўначы (Фота)

7

З сённяшняга дня квіткі на цягнікі і электрычкі па Беларусі падаражэлі на 20%.

А напярэдадні на вакзалах былі шалёныя чэргі. Напрыклад, у Гомелі днём 11 ліпеня перад касамі выстраіліся сотні чалавек.

Нягледзячы на тое, што стаяць у духаце прыходзілася каля гадзіны, людзі не сыходзілі і тлумачылі свае пакуты тым, што паедуць у адпачынак, і трэба паспець купіць квіткі да заўтра, пакуль не падаражэлі. А каля 11 гадзін вечара стоўпатварэнне дайшло да піка - хвасты чэргаў хаваліся на вуліцы. Тым не менш, людзі не гублялі надзею паспець да кас да поўначы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

12 ліпеня чэргі вярнуліся ў сваё звыклае рэчышча. Але квіткі на цягнікі ў бліжэйшыя дні купіць усё-такі праблематычна - амаль усе разабраны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках