Сёння пройдуць суды па спісе «невыязных»
- 16.07.2012, 9:25
На сёння прызначаны суды па скаргах Гулака і Стэфановіча, абодва праваабаронцы абскардзяць сваё трапленне ў спісы «невыязных».
Нагадаем, 13 сакавіка кіраўніку БХК Алегу Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што яму з 5-га сакавіка забаронены выезд з Беларусі. З даведкі, якую ён атрымаў, вынікала, што яму прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе. Аднак аб падобным пазове праваабаронца нічога не ведаў, ні адзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў «спісы». За апошнія тры месяцы таксама ніякіх звестак аб пазовах да Алега Гулака не з'явілася. Суд павінен быў адбыцца ў красавіку, але яго перанеслі.
Слуханне адбудзецца ў панядзелак у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы (пачатак у 11 гадзін), інфармуе сайт ПЦ «Вясна». Сёння ж гэты суд разглядзіць аналагічную скаргу, якую падаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч (пачатак у 14.30).