Мірон павіншаваў беларусаў з гадавінай Грунвальдскай бітвы
19- 16.07.2012, 11:14
Бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся ўначы 16 ліпеня над Віцебскам каля маста праз Дзвіну па вуліцы Зялёнагурскай.
Ён правісеў да самай раніцы, паведаміў «Радыё Свабода» апазіцыянер Барыс Хамайда.
У запісцы, прымацаванай да бел-чырвона-белага сцяга, было напісана:
«Вечная слава рыцарам Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта, якія здолелі абараніць межы нашай краіны. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».