10 чэрвеня 2026, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны 50-ы тыдзень узначальвае парны рэйтынг АТР

Максім Мірны 50-ы тыдзень узначальвае парны рэйтынг АТР

Вікторыя Азаранка і Максім Мірны працягваюць займаць першыя месцы ў адзіночным жаночым і мужчынскім парным рэйтынгах.

Азаранка ўзначальвае рэйтынг ВТА другі тыдзень запар, а з улікам папярэдняга лідэрства (з 30 студзеня па 10 чэрвеня гэтага года) на яе рахунку 21 тыдзень на чале рэйтынгу, паведамляе БелаПАН.

Мірны і канадзец Дэніэл Нестар дзеляць першы радок рэйтынгу АТП 11-ы тыдзень запар (з 7 траўня). Раней беларускі тэнісіст лідыраваў з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 (13 тыдняў), з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 г. (15 тыдняў) і з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года (11 тыдняў). Разам на рахунку Мірнага 50 тыдняў на чале парнага рэйтынгу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках