10 чэрвеня 2026, Серада, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС праігнаравала суд па справе «невыязнога» Гулака

3
МУС праігнаравала суд па справе «невыязнога» Гулака

Суд па скарзе праваабаронца Алега Гулака адкладзены на 20 ліпеня.

16 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд скаргі аб унясенні старшыні БХК Алега Гулака ў спіс асоб, якім абмежаваны выезд за мяжу.

Праваабаронца абскарджвае дзеянні Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў, перадае «Радыё Свабода».

Аднак у сувязі з тым, што на працэс не з'явіліся прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, разгляд справы перанеслі на 20 ліпеня. У МУС патлумачылі, што адказныя супрацоўнікі сёння знаходзяцца ў камандзіроўках.

13 сакавіка Гулаку выдалі даведку аб тым, што яму з 5-га сакавіка 2012 забаронены выезд з Беларусі. З даведкі вынікала, што праваабаронцу прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе. Аднак аб падобным пазове Гулак нічога не ведаў, ні адзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў «спісы». За апошнія тры месяцы таксама ніякіх звестак аб пазовах да Алега Гулака не з'явілася.

Праз некалькі дзён пасля атрымання такой даведкі Гулак падаў скаргу ў суд на Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў за неправамернае абмежаванне права на выезд.

Судовае пасяджэнне планавалася правесці яшчэ 6 красавіка, аднак тады яно было адкладзена на нявызначаны тэрмін. Суддзя, якая павінна была разглядаць справу, менавіта ў гэты дзень вяла прыём грамадзян. У наступныя тры месяцы таксама не знайшлося часу для разгляда скаргі праваабаронцы. Згодна з заканадаўствам, такога роду справы павінны быць разгледжаны на працягу месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках