Ад незалежных назіральнікаў хаваюць інфармацыю
2- 16.07.2012, 14:21
Маладзечанскаму назіральніку Эдуарду Баланчуку акруговая камісія адмовіла ў атрыманні інфармацыі.
Праваабаронца, які зарэгістраваны ў якасці назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта ў Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе № 72, паведаміў, што ўжо атрымаў з боку прадстаўнікоў акруговай камісіі першую адмову ў прадастаўленні яму неабходных звестак, піша ПЦ «Вясна».
У суботу, 14 ліпеня Эдуард Баланчук даведаўся, што ў Маладзечанскую гарадскую камісію была пададзена першая заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты. Каб праверыць гэта, а таксама атрымаць звесткі пра асобу, якая мае намер вылучацца, Эдуард прыехаў у камісію і папрасіў даць яму адпаведную інфармацыю.
У той час там дзяжурыла прадстаўніца камісіі Костусік Ларыса, і не знайшоўшы ніякіх часопісаў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп і адпаведных дакументаў, яна патэлефанавала сакратару камісіі. Сакратар - Людміла Местоўская - дала загад ніякіх звестак назіральніку не прадастаўляць. Эдуарду Баланчуку параілі прыйсці ў панядзелак, маўляў, можа тады яму чым-небудзь дапамогуць.
У панядзелак павінна адбыцца другое пасяджэнне камісіі.