10 чэрвеня 2026, Серада, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Міжнародная дапамога важна для беларусаў

9
Штэфан Фюле: Міжнародная дапамога важна для беларусаў

Еўразвяз будзе павялічваць эфектыўнасць дапамогі Беларусі.

Міжнародная дапамога можа мець вялікае значэнне для беларусаў у гэтыя складаныя часы, лічыць еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле. Пра гэта ён заявіў у Брусэлі на нефармальнай сустрэчы міжнародных донараў па Беларусі, арганізаванай Еўрапейскай службай знешняга дзеяння і Еўракамісіяй, паведамляе прэс-служба еўракамісара.

«Менавіта таму ЕЗ ўзяў на сябе ініцыятыву ў каардынацыі намаганняў міжнародных донараў у дачыненні да Беларусі, - сказаў Фюле. - Сённяшняя сустрэча дала нам магчымасць абмяняцца думкамі і адзнакамі, каб зрабіць максімальнай нашу дапамогу».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці, уцягнутыя ў рэалізацыю праектаў у Беларусі. Сустрэча з'яўляецца часткай намаганняў ЕЗ павялічыць эфектыўнасць дапамогі Беларусі ў цяперашняй сітуацыі, перадае БелаПАН.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках