Лукашэнка зняў намесніка міністра абароны
56- 16.07.2012, 16:33
Генерал-маёр Віталь Кірэеў прызначаны намеснікам міністра абароны па тыле - начальнікам тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 ліпеня.
Генерал-маёр Аляксандр Балігатаў вызвалены ад вышэйназванай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Як стала вядома charter97.org, Віталь Кірэеў раней працаваў начальнікам Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.