Ладуцька незадаволены пляжамі
19- 17.07.2012, 9:16
Старшыня Менгарвыканкама патрабуе павысіць якасць іх абслугоўвання і ўтрымання.
Такую задачу паставіў 16 ліпеня перад камунальнымі службамі Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе.
«Якасць абслугоўвання пляжных зон у межах горада сёння не адпавядае статусу сталіцы Рэспублікі Беларусь ні па пакосу травы, ні па прыбіранню і вывазу смецця, ні па арганізацыі работы грамадскіх прыбірален», - адзначыў Ладуцька і запатрабаваў забяспечыць на гэтых тэрыторыях ідэальны парадак.
Штодня толькі з Камсамольскага возера вывозяць да 12 кубаметраў смецця. У цэлым за першую дэкаду ліпеня з пляжных зон сталіцы вывезена 500 кубоў смецця, тады як за ўвесь ліпень 2011 года - 700, паведаміў генеральны дырэктар УП «Менскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч.