Прэсу не пусцілі на сустрэчу «палатачнікаў» з БДІПЧ АБСЕ
7- 17.07.2012, 12:22
Сустрэча беларускіх «парламентарыяў» з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ праходзіць у закрытым рэжыме.
Беларускі бок гатовы прыкласці ўсе намаганні для таго, каб прызначаныя на верасень «парламенцкія выбары» прайшлі ў рамках нацыянальнага заканадаўства і ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, заявіў старшыня камісіі па дзяржбудаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту «палаты прадстаўнікоў» Васіль Байкоў.
«Парламентарый» заўважыў, што назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ аднымі з першых атрымалі запрашэнне ад Беларусі прыняць удзел у назіранні за ходам «выбараў», піша «Інтэрфакс».
У сваю чаргу, старэйшы саветнік па выбарах БДІПЧ АБСЕ Армін Рабіч заўважыў, што дадзеная сустрэча з'яўляецца неафіцыйнай і працоўнай, ён выказаў пажаданне, каб яна прайшла ў закрытым фармаце, без удзелу прадстаўнікоў СМІ.