9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчык гаспадаркі Дома культуры 808 разоў з'ездзіў за мяжу ў працоўны час

18
Загадчык гаспадаркі Дома культуры 808 разоў з'ездзіў за мяжу ў працоўны час

Дырэктар Івацэвіцкага гарадскога Дома культуры атрымала вымову за тое, што яе падначалены, намеснік па гаспадарчай частцы, шматразова адсутнічаў на працоўным месцы.

Як піша «Вечерний Брест», здзіўляе не сам факт дадзенага парушэння, а яго размах. За няпоўныя чатыры гады (з 2009-га па 2012 год) загадчык гаспадаркі, як сведчыць банк даных мытных службаў Беларусі, перасякаў у працоўны час мяжу (беларуска-польскую і беларуска-ўкраінскую) ... 808 разоў.

Банк даных сведчыць аб перасячэннях дадзеным грамадзянінам межаў Беларусі і ў выходныя дні, але пракуратура зацікавілася тым, чаму ў працоўны час намеснік па гаспадарчай частцы перасякае мытню больш чым за 100 кіламетраў ад Івацэвічаў, а не знаходзіцца на сваім працоўным месцы. Пры гэтым атрымлівае паўнавартасную зарплату.

Неабгрунтавана атрыманую заработную плату ў памеры 4.462.280 рублёў загадчык гаспадаркі ўжо кампенсаваў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках