9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» спалохаўся

7
«Белнафтахім» спалохаўся

Канцэрн спрабуе адхрысціцца ад справы Эмануіла Зэльцэра.

У канцэрне «Белнафтахім» заяўляюць аб недатычнасці ведамства да справы амерыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які быў прысуджаны ў 2008 годзе беларускім судом да трох гадоў пазбаўлення волі за камерцыйны шпіянаж, а цяпер падаў пазоў у амерыканскі суд супраць «Белнафтахіма».

«Белнафтахім» ніякага дачынення да справы Зэльцэра не меў і не мае», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

Яна дадала, што канцэрн таксама не атрымліваў ніякіх дакументаў з амерыканскага суда.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, амерыканскі адвакат Э.Зельцэр, прысуджаны ў 2008 годзе беларускім судом да трох гадоў пазбаўлення волі за камерцыйны шпіянаж, адбываўшы пакаранне ў беларускай калоніі, падаў пазоў у Вярхоўны суд Кінгс Каўнці ў Нью-Йорку (ЗША).

У пазоўным звароце Э.Зэльцэр сцвярджае, што ён і грамадзянка Уладлена Функ, якая праходзіла з адвакатам па адной справе, былі выкарыстаныя беларускімі ўладамі ў якасці заложнікаў: за вызваленне Э.Зэльцэра і У.Функ Менск меў намер патрабаваць ад ЗША зняцця санкцый, уведзеных дэярждэпам гэтай краіны супраць прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім». Э.Зэльцэр сцвярджае, што да яго і У.Функ ужываліся меры псіхалагічнага ціску.

У якасці кампенсацыі нанесенай шкоды Э.Зэльцэр і У.Функ патрабуе ад «Белнафтахіма» выплаціць $20 млн. Яшчэ $50 млн пазоўнікі патрабуюць выплаціць за незаконнае іх затрыманне беларускімі спецслужбамі і абвінавачванне.

Раней таксама паведамлялася, што Э.Зэльцэр выступаў адвакатам грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея - далёкага сваяка грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацішвілі. Пасля смерці Б.Патаркацішвілі 12 лютага 2008 Дж.Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зэльцэрам, аднак сваякі грузінскага бізнэсмэна абвясцілі іх падробкай. Пасля гэтага Э.Зэльцэр у сакавіку 2008 года быў затрыманы беларускімі спецслужбамі ў Менску. Па непацверджаных дадзеных, Э.Зэльцэр прыехаў у Менск па справах спадчыны Б.Патаркацішвілі, які «праз трэція рукі» валодаў часткай актываў Мазырскага НПЗ.

Разам з Э.Зэльцэрам была затрымана яго сакратар У.Функ.

У жніўні 2008 года за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зэльцэр быў прысуджаны беларускім судом да 3 гадоў пазбаўлення волі, У.Функ - да 1 году калоніі. Сваёй віны падсудныя не прызналі.

У кастрычніку 2008 года Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы прайшлі ў закрытым рэжыме.

У чэрвені 2009 года Лукашэнка, сустракаючыся з амерыканскімі кангрэсменамі, паабяцаў ім вызваліць Э.Зэльцэра і У.Функ, неўзабаве ён падпісаў указ аб іх памілаванні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках