9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыенты Багушэўскай бальніцы абвясцілі галадоўку

12
Пацыенты Багушэўскай бальніцы абвясцілі галадоўку

У Багушэўскай абласной сухотнай бальніцы ў Віцебскай вобласці зноў узмацніўся ціск на хворых, якія выказваюць сваю нязгоду з метадамі лячэння.

«Пры гэтым носьбіты бактэрыялагічнай зброі, якія сутыкаюцца з надзвычайным прэсінгам, могуць абараняцца толькі з дапамогай палачкі Коха і галадоўкі, якая для хворых на сухоты проціпаказаная, бо іх лячэнне напрамую залежыць ад належнага харчавання», - адзначаюць пацыенты.

Па словах хворых, па статыстыцы, харчаванне хворых знаходзіцца ў адпаведнасці з нормамі Міністэрства аховы здароўя, але на самой справе не адрозніваецца ад пайкі для асуджаных у турмах, паведамляе прэс-служба БХД.

Таксама хворыя выступаюць супраць «новых» метадаў лячэння, якія прымяняе адміністрацыя бальніцы і якія з'яўляюцца састарэлымі ў сусветнай практыке, а ў краінах Еўрапейскага звяза не выкарыстоўваюцца ўжо 40 гадоў.

«Метады лячэння патрабуюць больш хуткага рэфармавання па ўсёй тэрыторыі таталітарнай дзяржавы. З мэтай ўтойвання фактаў незадаволенасці пацыентаў адміністрацыя працягвае ціснуць на хворых. Я вымушаны быў абвясціць з 17 ліпеня галадоўку з адмовай ад прыёму ўсіх лекаў. З павагай да ўсіх неабыякавых інвалід другой групы Такаровіч Мікалай Сямёнавіч», - адзначыў у сваёй заяве пацыент бальніцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках