Краіна не для турыстаў
15- 19.07.2012, 11:15
У аэрапорце Менск з 1 верасня спыніцца выдача ўязных віз некаторым катэгорыям грамадзян.
C 1 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Менск спыніцца выдача ўязных віз замежным грамадзянам, у чыіх краінах маюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі.
Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
За ўязнымі візамі яны павінны будуць звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі ў сваіх краінах.
Выключэнне будзе зроблена толькі для тых грамадзян, хто прыбывае ў Беларусь у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка або члена сям'і пры прад'яўленні афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць такіх абставін. «Яны, як і грамадзяне дзяржаў, у якіх няма дыпламатычных прадстаўніцтваў нашай краіны, па-ранейшаму змогуць атрымаць візу ў аэрапорце», - адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.