Следства па справе галоўнага іудзея Беларусі падоўжылі
3- 19.07.2012, 12:03
Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліке Беларусь Юрыя Дорна падоўжана да 13 верасня.
Пра гэта паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце.
Крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) была ўзбуджаная ў дачыненні да Дорна Следчым камітэтам Беларусі ў сакавіку гэтага года.
Тады паведамлялася, што Дорн быў затрыманы пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання ад аднаго з кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання. Устаноўлена, што, з'яўляючыся службовай асобай, адказным за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, ён атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш за 13 тысяч даляраў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню.