Аляксандр Атрошчанкаў: Навошта АБСЕ марнаваць час на фарс?
15
12:19, — Палітыка
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў сустрэўся з тэхнічнай місіяй АБСЕ па падрыхтоўцы назірання за выбарамі.
Аляксандр Атрошчанкаў распавёў аб сітуацыі ў краіне напярэдадні кампаніі, пра арышты журналіста Антона Сурапіна і крымінальным пераследзе Анджэя Пачобута, ціску на дэмакратычных актывістаў, небяспечнай сітуацыі вакол Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча і іншых палітвязняў. На думку Атрошчанкава, увагі АБСЕ патрабуе становішча гэтых людзей, а не псеўдавыбары.
«Я казаў, што прыезд назіральнікаў АБСЕ на «парламенцкія выбары» не мае сэнсу. Бо ўжо сёння можна сказаць, што дадзеная кампанія не мае нічога агульнага ні з выбарамі ні тым больш з размеркаваннем уладных паўнамоцтваў. У ёй не могуць прыняць удзел самыя папулярныя апазіцыйныя палітыкі, якія або сядзяць у турмах, або паражаны ў правах. Ва ўмовах маштабных рэпрэсій і кампаніі запалохвання правядзенне колькі-небудзь свабодных выбараў немагчыма. Тое, што адбываецца зараз у краіне, гэта не выбары, а гратэскнае каляпалітычнае шоў. АБСЕ - не тая арганізацыя, якая павінна ацэньваць такія мерапрыемствы, як не варта дасылаць місію АБСЕ для назірання, скажам, за парадам 3 ліпеня.
Кіраўнік тэхнічнай місіі доктар Армін Рабіч распавёў аб сустрэчы з прадстаўнікамі ўлад. Насуперак ходкаму меркаванню, улады надзвычай зацікаўлены ў прыездзе міжнародных назіральнікаў і спрабуюць максімальна выкарыстоўваць кампанію ў сваіх мэтах. Улады завабліваюць назіральнікаў АБСЕ, абяцаючы нейкія «паляпшэнні». У якасці прыкладу ў прыватнасці, прыводзіцца аргумент, што ўсе зарэгістраваныя партыі вылучаюць сваіх кандыдатаў», - распавёў Аляксандр Атрошчанкаў сайту charter97.org.
Напісаць каментар (15)
Навіны
па тэме
- Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць Сурапіна
- Левоневский: «Дадут Дашкевичу год - будут всем политзаключенным добавлять»
- Арганізатары «плюшавага дэсанта»: Журналіст не датычны да акцыі
- Андрэй Бастунец: Сурапіну пагражае да 7 гадоў
- На Дашкевіча заводзяць яшчэ адну крымінальную справу
Экспарт
Новости партнеров




