9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За майку «Свабоду Алесю Бяляцкаму» - штраф

7
За майку «Свабоду Алесю Бяляцкаму» - штраф

У судзе Цэнтральнага раёна Менска скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі Варвары Красуцкай.

Яе абвінавацілі ў дробным хуліганстве (ст.17.1 КаАП РБ) і асудзілі да штрафу ў памеры 700 000 рублёў. Суддзя - Вікторыя Ткачова, піша ПЦ «Вясна».

Варвару Красуцкую затрымалі ў другой палове дня 18 ліпеня ў Менску каля Кастрычніцкай плошчы. Падставай для затрымання стала футболка «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Яе адвезлі ў Цэнтральны РУУС, а пасля складання пратаколу - у турму на Акрэсціна.

Стала вядома, што еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся з лістом да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліке Беларусь Лешака Шарепкі і кіраўніцтва Сілезскага ўніверсітэта, у якім заклікае падтрымаць студэнтку Варвару Красуцкую, якая займаецца на кафедры радыё і тэлебачання Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках