«Собеседник»: Лорын могуць забараніць у Беларусі
17- 20.07.2012, 13:03
Пераможца «Еўрабачання-2012» Лорын надзела майку з заклікам вызваліць беларускіх палітвязняў.
З'яўленне на фестывалі «Славянскі базар» трыўмфатаршы мінулага «Еўрабачання» - спявачкі Лорын са Швецыі нарабіла нямала шуму. Акрамя свайго выступу на цэрымоніі адкрыцця фестывалю, зорка запомнілася сваім смелым і нечаканым выпадам супраць існуючага ў краіне палітычнага ладу, які называюць «Апошняй дыктатурай Еўропы», піша расейскае выданне «Собеседник».
Знаходзячыся праездам у Менску, зорка шоў бізнэсу Лорын нечакана наведала мерапрыемства з удзелам ... беларускай палітычнай апазіцыі, дзе сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага і незалежнымі беларускімі журналістамі. Як аказалася, Лорын - лютая актывістка і змагар за правы чалавека.
- Я доўга думала, перш чым прыехаць у Беларусь, ведаючы пра шматлікія парушэнні праў чалавека ў гэтай краіне, - патлумачыла сваю пазіцыю Лорын. - Але тут ёсць людзі, якім падабаецца мая музыка. Калі б я не прыехала, гэта было б непавагай да іх. А па-другое, я прыехала, каб выказаць сваё меркаванне, таму што я вольны чалавек.
Пасля сустрэчы яна надзела на сябе майку з выявай палітвязня і надпісам на англійскай: «Свабоду Алесю Бяляцкаму».
І хоць рэакцыя на смелы ўчынак еўрапейскай госці самога Лукашэнкі застаецца пакуль не вядомай, многія журналісты сышліся ў меркаванні, што цяпер у Беларусь пераможцы Еўрабачання ўезд, на жаль, заказаны...