banner1 banner1 banner1

21.07.2012

Дзяўчына Башарымава: «Мяне суткі пратрымалі ў «амерыканцы» важная навіна 110

0:08, — Палітыка

Дзяўчына Башарымава: «Мяне суткі пратрымалі ў «амерыканцы»

Сяброўку рыэлтара, які здаў кватэру дырэктару шведскай Studio Total, адпусцілі пасля допыту.

«Еўрарадыё» раскрывае новыя акалічнасці гучнай справы.

"Мы з Сяргеем больш за год ужо знаёмыя. Сябры пазнаёмілі нас. Ён некалькі гадоў ужо займаецца здачай кватэр на суткі. У яго чатыры кватэры, наколькі я ведаю. І вось праз агульных знаёмых мы пачалі сустракацца з ім", ― распавядае Ірына Лагойка пра сваё знаёмства з Сяргеем Башарымавым.

Зараз гэта адзін з самых вядомых у інтэрнэце мінскіх рыэлтараў. А ўсё праз гісторыю з "цацачным дэсантам". Менавіта Башарымаў у траўні здаў кватэру дырэктару шведскай Studio Total Пітэру Кромвэлу. Збіраўся здаваць і 3 ліпеня. Аднак той да яго не даехаў і выслаў некалькі смсак з адмовай ад кватэры на Карла Маркса. Для беларускіх чэкістаў гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць Сяргея Башарымава ў спрыянні нелегальнаму перасячэнню мяжы групай асобаў і змясціць яго пад варту. А разам з ім і дзяўчыну Сяргея ― Ірыну.

"За мной прыйшлі 6-га ліпеня ўвечары. Каля 7-й гадзіны. Прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Сяргея прыкладна адначасова са мной забралі, ён па працы на кватэру ехаў… Яны мне сказалі, што трэба праехаць з імі, каб даць тлумачэнні. Без аніякіх варыянтаў. Прывезлі і пасадзілі ў камеру. Допыты былі і 6-га, і на наступны дзень", ― Ірына расказвае пра сваё затрыманне спакойна, амаль як пра цікавую прыгоду. Але прызнаецца, што у вузкай камеры "амерыканкі" было зусім не весела.

На наступны дзень яе адпусцілі са словамі "пашанцавала табе, што дзяўчына". Вярнуўшыся дадому Ірына не знайшла свайго ноўтбука. Зніклі таксама флэшкі і знешні вінчэсцер. Усё забралі чэкісты, пакуль яна была на допыце.

Расказаць пра свае гутаркі з супрацоўнікамі КДБ Ірына не можа – абавязвае таямніца справы. Дзяўчына гаворыць, што спадзявалася пабачыць Сяргея спачатку пасля 3 сутак затрымання, потым праз 10. Але марна. Калі пабачыла у інтэрнэце, што затрыманы яшчэ і фатограф Сурапін – вырашыла расказаць пра свайго хлопца журналістам.

"Яго праца ― здаваць кватэры. Я нават не ведаю, каму ён іх здаваў. Ці былі там нейкія замежнікі… У КДБ мне гаварылі: "Ты яго дзяўчына, ты мусіш ведаць". Але я абсалютна нічога не ведала, зусім. Я нават пра шведскі самалёт і гэтых мядзведзікаў даведалася толькі пасля таго, як была затрыманая. Гэта нейкі абсурд", ― распавядае Ірына.

Праз 10 сутак затрымання Сяргей Башарымаў з падазраваных ператварыўся ў абвінавачаныя. Яму закідаюць саўдзел у парушэнні мяжы групай асобаў. За гэта рыэлтару пагражае ад 3 да 7 гадоў. Зараз Ірына разам з маці Сяргея прыкладае ўсе намаганні, каб вызваліць яго. Наймаюць свайго адваката, бо ад дзяржаўнага могуць дабіцца толькі дзяжурнай фразы “супакойцеся, усё будзе добра”. За 14 дзён Сяргею двойчы перадалі вопратку і прадукты. Часцей не дазваляюць.

Ірына поўная рашучасці дамагчыся вызвалення свайго хлопца. "Гэта абсурд, гэта нейкі абсурд", ― усё паўтарае і паўтарае яна.

Як паведамляў charter97.org , супрацоўнікі КДБ раней затрымалі Сяргея Башарымава, у якога шведы збіраліся зняць кватэру, але адмянілі бронь па смс. 20-гадовага Антона Сурапіна затрымалі раніцай 13 ліпеня, ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы за апублікаванне фатаграфій шведскіх мядзведзяў. Ім абодвум пагражае да 7 гадоў турмы.

4 ліпеня шведскае рэкламнае агенцтва Studio Total паведаміла на сваім сайце аб тым, што правяло акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведы на лёгкаматорным самалёце праляцелі ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці шведскія лётчыкі скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды прэсы ў Беларусі.

Не выключана, што фатаграфіі Антону Сурапіну даслала жыхарка Івянца Кацярына Скурат . Звесткі аб яе магчымым затрыманні КДБ з'явіліся 20 ліпеня.

Напісаць каментар (110)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+16
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+18
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: