«Амкадор» таксама ператвораны ў холдынг
2- 23.07.2012, 10:03
У склад новага холдынгу ўвайшлі 14 юрыдычных асоб.
Сярод іх ААТ «Амкадор», ААТ «Амкадор-Белвар», ААТ «Амкадор-Дзяржынск», ААТ «Амкадор-Унімод», ЗАТ «Амкадор-Літ», ЗАТ «Амкадор-Пінск», ЗАТ «Амкадор-Спецсервіс», ЗАТ «Амкадор-Унікаб», ЗАТ «Амкадор-Шклоў», ТАА «Амкадор-Можа», УП «Амкадор-Торг», прыватнае прадпрыемства «Амкадор-Лагойск», ТАА «Амкадор-Бранск» (Расейская Федэрацыя), ТАА «Амкадор-Астана» (Рэспубліка Казахстан), паведамляе БелаПАН.
29 чэрвеня адбыўся пазачарговы агульны сход акцыянераў кампаніі, на якім было прынята рашэнне аб перайменаванні адкрытага акцыянернага таварыства «Амкадор» у адкрытае акцыянернае таварыства «Амкадор» - кіруючая кампанія холдынгу».
16 ліпеня ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб дзяржаўнай рэгістрацыі ААТ «Амкадор» - кіруючая кампанія холдынгу». У Менскім гарадскім выканаўчым камітэце зарэгістраваны статут кампаніі ў новай рэдакцыі.