9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абарона праў спажыўцоў «павісае ў паветры»

24
Абарона праў спажыўцоў «павісае ў паветры»

З 11 жніўня 2012 г. таварыствам абароны праў спажыўцоў прыйдзецца працаваць з кліентамі бясплатна, а ўсе выдаткі пакрываць толькі пасля таго, як віна суб'екта гаспадарання будзе даказаная.

Для радавога спажыўца сітуацыя пагаршаецца, піша «Завтра твоей страны».

Таварыствы абароны праў спажыўцоў не змогуць больш праводзіць праверкі выканання заканадаўства аб абароне праў спажыўцоў. Змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне праў спажыўцоў», якія ўступяць у дзеянне 11 жніўня 2012 г, замацоўваюць у спажывецкім заканадаўстве палажэнні Указа Лукашэнкі ад 2009.10.16 г. № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Згодна з Указам № 510, грамадскі кантроль у форме правядзення праверак маюць права ажыццяўляць толькі прафсаюзы. Праўда, пакуль не толькі дзяржаўныя.

Грамадскія аб'яднанні спажыўцоў захаваюць права праводзіць грамадскі кантроль у іншых формах (напрыклад, праводзіць маніторынг). Галоўнае, каб у ходзе такога кантролю не пераследвалася мэта, характэрная для праверак - адпаведнасць патрабаванням заканадаўства дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, іх службовых асоб і іншых работнікаў.

У кампетэнцыі таварыстваў абароны праў спажыўцоў (ТАПС) па-ранейшаму застаецца правядзенне ўласных экспертыз, зварот да прадаўцоў і вытворцаў з прэтэнзіямі ад імя спажыўцоў, зварот у органы пракуратуры па фактах правапарушэнняў, а таксама падача ад імя спажыўцоў пазоваў у суды.

Аднак практычна ўсе дзеянні прыйдзецца выконваць бясплатна - на падставе пісьмовага дагавора бязвыплатнага аказання паслуг. Панесеныя выдаткі ТАПС зможа спагнаць з вінаватага боку. Склад і памер такіх выдаткаў цяпер будзе ўсталёўваць выключна Міністэрства гандлю.

Яшчэ адна навіна - увядзенне абавязковай атэстацыі для работнікаў таварыстваў абароны праў спажыўцоў. Толькі пры наяўнасці атэстата яны змогуць кансультаваць спажыўцоў па пытаннях абароны іх праў, звяртацца ад імя спажыўца з прэтэнзіямі і пазовамі ў суд.

Для радавога спажыўца сітуацыя пагаршаецца. І не толькі таму, што ТАПС губляюць такі эфектыўны інструмент уплыву на прадаўцоў (вытворцаў), як праверкі, якія праводзяцца па ўласнай ініцыятыве. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закону, перш чым ісці ў суд, спажывец павінен будзе абавязкова звярнуцца з прэтэнзіяй да прадаўца, вытворцы або таго, хто аказаў няякасную паслугу.

Прадстаўнікі таварыстваў абароны праў спажыўцоў ужо задумваюцца над тым, ці змогуць пакрыць свае выдаткі - паводле звестак судовых выканаўцаў, па 90% пазоўных заяў, выпісаных для спагнання з арганізацыі-парушальніка праў спажыўца, на разліковых рахунках няма грошай, прадпрыемства знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі або ўжо абанкруцілася.

Пасля ўступлення паправак у сілу эксперты прагназуюць павелічэнне патоку скаргаў ад спажыўцоў у аддзелы гандлю мясцовых выканаўчых органаў. Упаўнаважаныя па абароне праў спажыўцоў з юрыдычнай адукацыяй ёсць далёка не ў кожным з іх.

Як прагназуюць эксперты, спажыўцу прыйдзецца абараняць сябе самому: напісаць кучу лістоў са скаргамі ва ўсе інстанцыі, дачакацца адказаў на іх, а затым знайсці кваліфікаванага юрыста і звярнуцца ў суд, з роўным спакоем прыняць любое яго рашэнне (станоўчае ці адмоўнае) і пры неабходнасці падаць апеляцыю.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках