Дзіра ў цэнтры Еўропы (Фота)
44- 23.07.2012, 15:31
На картах Nokia Беларусь паказваецца з чатырма дарогамі і сям'ю гарадамі.
Nokia Maps - прылажэнне для навігацыі мабільных тэлефонаў і смартфонаў Nokia. Сэрвіс працуе ў 74 краінах на 46 розных мовах, мае падрабязныя карты больш чым 180 краін. Nokia Maps дазваляе пракладваць маршруты з розных кропак, напрыклад, ад Эйфелевай вежы да Брандебургскай брамы. Пры гэтым праграма мае функцыю галасавой навігацыі, а значыць, заўсёды падкажа ўголас, на якім павароце сварачваць.
Праўда, у Беларусі «разумнае» прылажэнне ведае толькі некалькі дарог і менш за дзясятак гарадоў, так што памочнік у навігацыі па сінявокай з Nokia Maps вельмі сумнеўны.
