9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння працягнецца суд над Андрэем Молчанам

9
Сёння працягнецца суд над Андрэем Молчанам

Суд быў перанесены з-за няяўкі міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі».

У судзе Першамайскага раёна сёння працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Молчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня. 16 ліпеня ў судзе былі выслуханы яго паказанні. Аднак на працэс не з'явіліся сведкі-міліцыянты. Па гэтай прычыне разгляд справы перанесены на 24 ліпеня. Молчана да суда выпусцілі на волю.

Актывіста затрымалі ў ноч з пятніцы на суботу ў мікрараёне Уручча нібыта за тое, што пад мастом ён наклеіў налепку «Не - смяротнаму пакаранню». Андрэй распавёў, што яго моцна збілі, білі па галаве і па нырках.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Молчана затрымалі ў ноч з пятніцы на суботу ў мікрараёне Уручча нібыта за тое, што пад мастом ён наклеіў налепку «Не - смяротнаму пакаранню». Ён абвінавачваецца па арт. 23.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства).

Раней суд Першамайскага раёна аштрафаваў Андрэя Молчана на 8 базавых велічынь.

19 траўня малады чалавек развярнуў нацыянальны сцяг у ажыўленым месцы Менска, каля ўніверсама «Першамайскі» у знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкай. Праз некаторы час да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі, вырвалі сцяг, павалілі на зямлю і пачалі збіваць. Потым яго кінулі ў машыну, дзе працягнулі біць да страты прытомнасці. Ачуўся Молчан толькі ў аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Міліцыянты былі вымушаныя выклікаць да яго «хуткую» і адвезці ў шпіталь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках