Уса аштрафавалі за «заклікі да санкцый»
11- 24.07.2012, 11:13
За заклікі да эканамічных санкцый Уса аштрафавалі на 2 мільёна.
«Рашэнне суда ёсць - судовы выканаўца з мяне не злезе», - так каментуе былы кандыдат у прэзідэнты атрыманы 24 ліпеня пазоў з Ленінскага суда Менска, па якому яму належыць выплаціць два мільёна беларускіх рублёў «за заклікі да эканамічных санкцый».
19 сакавіка і месяцам пазней Зміцер Ус двойчы звярнуўся да Савета міністраў Еўразвяза і вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зменаў у сферы праў чалавека і лібералізацыі Выбарчага кодэкса.
Мяркуючы па ўсім, Ленінскі суд завочна вынес прысуд падсуднаму Зміцеру Усу, аштрафаваўшы яго на два мільёны рублёў. Ва ўсякім выпадку, пазоў з Ленінскага суда ад імя судовай выканаўцы Таццяны Стральчонак Зміцер Ус атрымаў 24 ліпеня. Неабходна з'явіцца ў кабінет 1075.
- Маразм у рэспубліке мацнее; здаровы сэнс адсутнічае - прысутнічае адзін маразм. Камусьці вельмі хацелася мяне пакараць, вось яны і правялі завочнае судзілішча, і вынеслі прысуд. Я так разумею, рашэнне суда ёсць - судовы выканаўца з мяне не злезе, - паведаміў «Белорусскому партизану» Зміцер Ус.
Кандыдат у прэзідэнты Зміцер Ус быў асуджаны на пяць з паловай гадоў за падзеі 19 снежня і адбываў тэрмін у Магілёўскай калоніі. У канцы мінулага года Зміцер Ус быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю.